Шнайдэр супраць Бакса

Нідэрланды, Бельгія, 2015г., 96 хв

Рэжысёр

Алекс ван Вармердам

Шнайдэр – наёмны забойца-прафесіянал. Нават у дзень свайго нараджэння ён абавязаны падпарадкавацца замоўцу і ліквідаваць Рамона Бакса, пісьменніка, які жыве ў дамку на беразе возера, вакол якога адно балота. Кілер вымушаны спяшацца, таму што яго чакае святочны абед у асяроддзі сям’і. Аднак у гэты дзень усё ідзе не так. На шляху Шнайдэра раз-пораз узнікаюць неспадзяваныя акалічнасці, якія адкладаюць вынік аперацыі. Ён нярвуецца і не здагадваецца, што яго ахвяра насамрэч таксама прафесійны гангстар, у якога ён, Шнайдэр, ужо на мушцы.

ЎЗНАГАРОДЫ
Конкурсная праграма МКФ у Варшаве (Польшча)
Секцыя «Майстры» на МКФ у Таронта (Канада)
Гран-пры «Новы жанр» на Парыжскім кінафестывалі L’Etrange (Францыя)
2015 Сусветная прэм’ера ў межах асноўнай конкурснай праграмы на МКФ у Лакарна (Швейцарыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Алекс ван Вармердам - 1

Алекс ван Вармердам

Галандскі сцэнарыст, рэжысёр і акцёр. Нарадзіўся ў 1952 годзе. Вывучаў графічны дызайн і жывапіс ў Акадэміі Герыта Рытвельда ў Амстэрдаме. У 1986 годзе зняў дэбютны мастацкі фільм «Абель», пазней – кінастужкі «Паўночнікі» (1992), «Сукенка» (1996, атрымала прыз Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы у Венецыі) і «Парушальнiк спакою» (2013). Апошняя карціна была адабрана на асноўны конкурс кінафестывалю у Канах.

Абраная фільмаграфія

2015 Шнайдэр супраць Бакса

2013 Парушальнік спакою

2009 Апошнія дні Эмы Бланк

1998 Малы Тоні

1996 Сукенка

1992 Паўночнікі

1986 Абель