Забойца

Тайвань, Кітай, Ганконг, Францыя, 2015г., 105 хв

Рэжысёр

Хоў Сяосянь

Кітай, IX стагоддзе. 10-гадовую дачку генерала Не Iньнян выкрадае манашка і навучае яе баявым мастацтвам, ператвараючы дзяўчынку ў забойцу, галоўная задача якой – знішчыць жорсткіх і карумпаваных мясцовых кiраўнiкоў. Аднойчы Не правальвае заданне, і яе адпраўляюць на родную зямлю, каб забіць чалавека, які цяпер узначальвае самую вялікую вайсковую акругу ў Паўночным Кітаі. Аднак гэта не проста чалавек – гэта стрыечны брат Не, за якога яна павінна была выйсці замуж. Пасля трынаццаці гадоў выгнання, дзяўчына змушана супрацьстаяць бацькам, успамінам і даўно прыгнечаным пачуццям.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Прыз за лепшую рэжысуру на Канскім МКФ (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Хоў Сяосянь - 1

Хоў Сяосянь

Рэжысёр, прадзюсар. Вядучы прадстаўнік тайваньскай «новай хвалі». Нарадзіўся ў 1947 годзе. У 1971 годзе скончыў тайваньскую Дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Працаваў асістэнтам рэжысёра, потым пачаў здымаць самастойна. У 1988 годзе па выніках сусветнага апытання крытыкаў быў названы адным з трох рэжысёраў, найбольш важных для будучага кіно. Сярод яго прац «Лета ў дзядулі» (1984), «Час жыць і час паміраць» (1985), «Горад суму» (1989, «Залаты леў» Венецыі), «Лялечнік» (1993, прыз журы Кана), «Добрыя мужчыны, добрыя жанчыны» (1995), «Міленіум Мамба» (2001), «Лёт чырвонага паветранага шарыка» (2007). Як прадзюсар супрацоўнічаў з Эдвардам Янгам і Чжанам Імоў.