45 год
Рэжысёр
Эндру Хэй
Застаецца ўсяго тыдзень да сорак пятай гадавiны вяселля Кэйт Мерсэр. Падрыхтоўка да свята ідзе сваім парадкам. Але раптам прыходзіць ліст для мужа Кейт. Ён паведамляе, што ў ільдах Швейцарскіх Альп знойдзена абмарожанае цела яго першай каханай. І можа здарыцца так, што напярэдадні свята ўжо не будзе што святкаваць.

Эндру Хэй
Працаваў асістэнтам па мантажу на фільмах «Гладыятар» і «Падзенне «Чорнага ястраба». Потым дэбютаваў у якасці сцэнарыста і рэжысёра з кароткаметражным фільмам «Нафта». У 2009 годзе зняў першы поўнаметражны фільм «Грэк Піт». Прэм’ера яго выдатнага фільма «Уік-энд» адбылася на фестывалi «Да поўдня праз паўднёвы ўсход». Карціна атрымала прыз глядацкіх сімпатый «Новы погляд», пасля чаго выйшла ў сусветны пракат. Эндру атрымаў Прэмію Лонданскага кружка кінакрытыкаў за лепшы рэжысёрскі прарыў. Зараз з’яўляецца выканаўчым прадзюсарам серыяла «У пошуку» на тэлеканале HBO.