Я - салдат

Францыя, Бельгія, 2015г., 97 хв

Рэжысёр

Ларан Ларыўер

Сандрын трыццаць год. Калі яе звольнілі з працы, яна вяртаецца ў горад да маці. Тут яна пачынае працаваць на свайго дзядзьку ў сабачым гадавальніку, які, як высвятляецца, служыць для трафіка шчанятаў, прывезеных з краін Усходняй Еўропы. Да Сандрын, амаль адзінай жанчыны ў мужчынскім асяроддзі, даволі хутка прыходзіць упэўненасць і павага калег. Але часам нават самыя вымуштраваныя салдаты перастаюць хадзіць строем.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Удзел у конкурснай праграме «Асаблівы погляд» Канскага МКФ (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ларан Ларыўер - 1

Ларан Ларыўер

Пісьменнік і рэжысёр. Зняў шэсць кароткаметражных фільмаў, адзначаных узнагародамі кінафестваляў у Бельфоры, Панціне, Вілербане, Марсэлі, Ратэрдаме. Рабiў здымкі для тэатраў і танцавальных шоу. «Я – салдат» яго першы поўнаметражны фільм.

Абраная фільмаграфія

2015 Я - салдат