Вераб’і
Рэжысёр
Рунар Рунарсан
Гэта гісторыя сталення 16-гадовага хлопчыка Ары. Ён жыве з мацi, але раптам яго адпраўляюць на аддалены Заходні фіёрд да бацькі Гюнара. Ары даводзіцца наладжваць з iм адносіны, ён даведваецца, што сябры дзяцінства змяніліся. І менавіта ў гэтым, здавалася б, безнадзейным і тужлівым становішчы Ары павінен акрыяць духам і знайсці свой шлях.

Рунар Рунарсан
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Рэйк’явіку (Ісландыя). Прэм’ера дэбютнай карціны «Вулкан» адбылася на «Двухтыднёвіку рэжысёраў» у Канах у 2011 годзе. Фільм быў намінаваны на прэмію «Залатая камера» і ў агульнай колькасці сабраў 17 узнагарод. Рунарсан з’яўляецца адным з самых прызнаных рэжысёраў кароткаметражных фільмаў у свеце – ён атрымаў больш за сто міжнародных узнагарод за трылогію «Скрыжаванні». Стужка «Апошняя ферма» (2004) была намінавана на «Оскар» у 2006 годзе і на «Залатую пальмавую галіну» ў Канах у 2008 годзе. За фільм «Дзве птушкі» (2007) рэжысёр атрымаў Прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі ў 2008 годзе.