Закон рынку

Францыя, 2015г., 88 хв

Рэжысёр

Стэфан Брызэ

Т’еры 51 год. Пасля амаль двух гадоў без працы і жыцця на грашовую дапамогу ён, нарэшце, уладкоўваецца на новую працу ахоўнікам у супермаркет. Даволі хутка перад ім паўстае маральня дылема. Як доўга ён зможа прытрымлівацца «законаў рынку» дзеля захавання працы?

ЎЗНАГАРОДЫ
Прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі еўрапейскага кіно ў Брусэлі (Бельгія)
2015 Прыз Венсану Ліндону за лепшае выкананне мужчынскай ролі, спецыяльная згадка Экуменічнага журы (у рамках асноўнай конкурснай праграмы) на Канскім МКФ (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Стэфан Брызэ - 1

Стэфан Брызэ

Нарадзіўся ў 1966 годзе. Французскі рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст і акцёр. Паступіў у Тэхналагічны інстытут і пераехаў у Парыж, дзе пачаў сваю кар’еру ў тэатры і на тэлебачанні. Потым Брызэ здымаў кароткаметражныя і мастацкія фільмы. «Закон рынку» – шостая карціна рэжысёра, якой папярэднічалі такія стужкі як «Сінь гарадоў» (1999), «Я тут не дзеля таго, каб мяне кахалі» (дэманстравалася на конкурсе ў Сан-Себасцьяне ў 2005 годзе), «Мадэмуазэль Шамбон» (атрымала прэмію французскай кінаакадэміі «Сезар» у 2010 годзе за лепшы адаптаваны сцэнарый) і «Некалькі гадзін вясны» (была прызнана крытыкамі ў Лакарна ў 2012 годзе і атрымала чатыры намінацыі «Сезар» у 2013 годзе).

Абраная фільмаграфія

2015 Закон рынку

2012 Некалькі гадзін да вясны

2009 Мадэмуазэль Шамбон

2006 Сярод дарослых

2005 Я тут не дзеля таго, каб мяне кахалі

1999 Сінь гарадоў