Людзі-птушкі

Францыя, 2014г., 128 хв

Рэжысёр

Паскаль Феран

Прыбыўшы ў Парыж транзітам, амерыканскі спецыяліст па інфармацыйных тэхналогіях спыняецца ў міжнародным гатэлі непадалёк ад аэрапорта. Прыгнечаны складанымі прафесійнымі і асабістымі абставінамі, ён вырашае цалкам змяніць сваё жыццё. А праз некалькі гадзін у тым жа гатэлі адбываецца звышнатуральная падзея, якая цалкам змяняе лёс маладой пакаёўкі...

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Удзел у конкурсе «Асаблівы погляд» на Канскім МКФ (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Паскаль Феран - 1

Паскаль Феран

Пасля заканчэння Французскай дзяржаўнай кінашколы ў Парыжы (1980-1983), зняла шэсць кароткаметражных фільмаў. У 1993 годзе зняла першы поўнаметражны фільм «Дробныя змовы з мерцвякамі», якi пазней быў ганараваны прэміяй «Залатая камера» на Канскім кінафестывалі. Другая стужка «Век магчымасцяў» (1996) атрымала прэмію ФIПРЭСI на Венецыянскім кінафес- тывалi. У 2007 годзе экранізацыя рамана Д. Лоўранса «Каханак лэдзі Чатэрлей» брала ўдзел у конкурснай праграме Берлінскага кінафестывалю, атрымала прыз Луі Дэлюка і галоўныя ўзнагароды кінапрэміі «Сезар» у намінацыях «Лепшы фільм», «Лепшая актрыса», «Лепшая адаптацыя», «Лепшая аператарская праца», «Лепшы касцюм».

Абраная фільмаграфія

2015 Людзі-птушкі

2007 Ледзі Чатэрлей

1996 Век магчымасцяў

1993 Дробныя змовы з мерцвякамі