Забойная здзелка

Філіпіны, 2015г., 96 хв

Рэжысёр

Рэмтан Сьега Суасола

Малады бацька ў складанай сітуацыі: яго адзінага сына скралі. Злачынцы патрабуюць, каб ён украў іншае дзіця ў абмен на жыццё сына.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Удзел у пазаконкурснай праграме Zabaltegi на МКФ у Сан-Себасцьяне (Іспанія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Рэмтан Сьега Суасола - 1

Рэмтан Сьега Суасола

У 2010 годзе зняў дэбютны фільм «Сон Элеўтэрыі», кінуўшы тым самым выклік кінаіндустрыі – карціна стала першым азіяцкім фільмам, знятым адным планам. На кінафестывалi Gawad Urian Awards на Філіпінах стужка атрымала ўзнагароды ў намінацыях «Лепшы фільм», «Лепшы рэжысёр», «Лепшая аператарская праца», «Лепшае музычнае суправаджэнне». Апроч таго, фільм быў ганараваны Вялікiм прызам журы на фестывалi Jeunju у Паўднёвай Карэі. У 2014 годзе зняў другі фільм – «Мыльная опера».