Забаронены пакой

Канада, 2015г., 118 хв

Рэжысёр

Гай Мэдзiн

Экіпажу асуджанай падводнай лодкі не застаецца нічога іншага, як жаваць аладкі і спадзявацца яшчэ хаця б раз удыхнуць кісларод. Нейкiм таямнічным чынам на судне з’яўляецца дрывасек, які лічыўся загінулым, і расказвае сваю гісторыю выратавання ад злавесных пячорных жыхароў.

ЎЗНАГАРОДЫ
2015 Сусветная прэм’ера на МКФ «Сандэнс»(ЗША)
2015 Фільм адкрыцця конкурснай секцыі «Форум» на МКФ у Берліне (Германія)
2015 Спецыяльны прыз журы на МКФ у Лас-Пальмас (Гран-Канарыя, Іспанія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Гай Мэдзiн - 1

Гай Мэдзiн

Гай Мэдзiн – мастак, які працуе ў форме інсталяцый, выкладчык Гарвардскага ўніверсітэта, пісьменнік і рэжысёр адзінаццаці поўнаметражных фільмаў, сярод якіх «Забаронены пакой» (2015), «Мой Вініпег» (2007), «Самая сумная музыка ў свеце» (2003), і аўтар шматлікіх кароткаметражных фільмаў. Двойчы быў ганараваны прэмiяй Нацыянальнага грамадства амерыканскіх кінакрытыкаў у намінацыі «Лепшы эксперыментальны фільм» за карціны «Архангел» (1991) і «Сэрца свету» (2001).