Пацалунак Мэры Пікфард

СССР, 1927г., 56 хв

Рэжысёр

Сяргей Камароў

Бiлецёр кінатэатра Гога Палкiн закаханы ў Дусю Галкіну, якая марыць пра славу кіназоркі. Дуся абяцае Гогу ўзаемнасць толькі ў тым выпадку, калі той стане славутасцю. Неўзабаве Гога сустракае галівудскіх куміраў, і сама Мэры Пікфард адорвае яго пацалункам. Гога робіцца мясцовай славутасцю. Дзяўчыны не даюць яму праходу, і гэта абуджае ў Дусі пачуцці рэўнасці і кахання.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Сяргей Камароў - 1

Сяргей Камароў

Сяргей Камароў (2.03.1891 – 23.12.1957) пачынаў кар’еру ў якасці аднаго з вядучых акцёраў эксперыментальнай майстэрні Льва Куляшова. Здымаўся ў ранніх шэдэўрах савецкага кіно. У якасці рэжысёра зняў дзве камедыі «Пацалунак Мэры Пікфард» (1927) і «Лялька з мільёнамі» (1928).Выкладаў акцёрскае майстэрства ва УДІКу.