Бацькаў запавет

Кыргызстан, 2016, 112 хв.

Рэжысёр

Бакыт Мукул,
Дастан Жапар уулу

Cцэнар

Array

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Кіргізфільм», Elfilm Studio

Аператар

Акжол Бекбалотаў

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Кіргізфільм», Elfilm Studio

У Бішкек прылятае Азат, які 15 год пражыў у эміграцыі з бацькамі ў ЗША. Ён адпраўляецца ў роднае сяло, каб выканаць апошнюю волю памерлага бацькі і выплаціць яго пазыкі. Прыбыўшы на месца, хлопец бачыць, што родная хата і гаспадарка закінутыя, а малодшы брат бацькі, Чора, тут больш не жыве. Нягледзячы на няветлiвы прыём, Азат пачынае рамантаваць закінутую хату, вяртае бацькаўскія пазыкі. Неўзабаве з’яўляецца Чора. Іх сустрэча адкажа на галоўнае пытанне: што сапраўды завяшчаў сыну памерлы бацька.

У ролях

Іман Мукул, Марат Алышпаеў, Таалай Касымалiеў, Бакыт Мукул, Амантур Абдысалам уулу, Тынара Абдразаева, Дыяна Сабырбекава

ЎЗНАГАРОДЫ
2016 МКФ у Манрэалі (Канада) – прыз «Залаты зеніт» за лепшы дэбютны поўнаметражны фільм у конкурсе «Сусветны конкурс дэбютаў»
МКФ «Еўразія» (Казахстан) – нацыянальная прэмія «Тулпар» за лепшы цэнтральна-азіяцкі фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА

Бакыт Мукул

Акцёр і рэжысёр з Кыргызстана. Нарадзіўся ў 1965 г. Чалец Саюза кінематаграфістаў Кыргызскай Рэспублікі. «Бацькаў запавет» – дэбютны фільм у якасці сцэнарыста і рэжысёра.

Дастан Жапар уулу

Кінематаграфіст з Кыргызстана. Нарадзіўся ў 1988 г. У 2010 г. скончыў факультэт тэатра і кіно Кыргызскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў. З 2010 г. чалец Саюза кінематаграфістаў Кыргызскай Рэспублікі. У 2016 г. стужка «Бацькаў запавет» стала яго кінадэбютам у якасцi сцэнарыста і рэжысёра.