ДЗЕНЬ, КАЛІ МОЙ ТАТА ПЕРАТВАРЫЎСЯ Ў КУСТ

Нідэрланды, Бельгія, Харватыя, 2016, 90 хв.

Рэжысёр

Ніколь ван Кілсдонк

Cцэнар

Array

Правы

Beta Cinema, Lemming Film

Аператар

Грэг Тэлуса

Вытворчасць

Lemming Film, Nukleus Film, A Private View, Minds Meet

Дзесяцігадовая Тода жыве з татам, лепшым пекарам ў горадзе. Тода ве дае абсалютна ўсё пра торты і пірожныя і любіць, калі яе тата іграе на трубе. Аднойчы іх жыццё рэзка змяняецца: бацька сыходзіць на вайну, і Тоду чакае падарожжа, поўнае выпрабаванняў і прыгод. Ёй трэба дабрацца да загадкавай краіны, дзе яна будзе ў бяспецы – там жыве яе мама. Па дарозе ёй давядзецца пазнаёміцца з незвычайнымі людзьмі, патрапіць у парачку дурных сітуацый і нават сустрэць новага сябра. Тода – дзяўчынка кемлівая, яна ніколі не сумуе і проста так не здаецца. Але ці атрымаецца ў яе знайсці маму?

У ролях

Селестэ Холсхеймер, Матсан Монтсма, Тён Кёйлбур, Нортэ Хэрлар, Анеке Блок, Сюзан Вісэр

ПРА РЭЖЫСЁРА
Ніколь ван Кілсдонк - 1

Ніколь ван Кілсдонк

Нарадзілася ў 1965 годзе. У 1991 скончыла Нідэрландскую акадэмію кіно і тэлебачання па спецыяльнасці «Рэжысура і сцэнарнае майстэрства». Здымала тэлепраекты, у тым ліку «Зыб» («Залатое цяля» Нідэрландскага МКФ за лепшы драматычны тэлефільм, 2004). Рэжысёр фільмаў «Ёхан» ( «Лепшы рэжысёр», МКФ у Палм-Біч, 2005 г.), «Правілы выжывання» (Прыз глядацкіх сімпатый на МКФ у Джыфоні, 2008), «Тэорыя верагоднасці» ( «Лепшы фільм» на МКФ «Сінекід», 2011, Прыз за лепшы фільм для юнацтва на Мінскім МКФ «Лістапад», 2012) і «Ванту» (2015).

Абраная фільмаграфія

2017 Дзень, калі муй тата ператварыўся ў куст

2015 Ванту

2011 Тэорыя верагоднасці