ПОДЫХ ЖЫЦЦЯ

Іран, 2016, 112 хв.

Рэжысёр

Наргес Абiяр

Cцэнар

Array

Правы

Iranian Independent

Аператар

Саід Нікзат

Вытворчасць

Noor Taban Film Company

Будні маленькай летуценніцы Бахар, якая імкнецца даведацца пра жыццё ва ўсіх яго праявах. Бахар не можа жыць без кніжак, бо для яе гэта адзіны спосаб змірыцца з жорсткасцю свету. Яна сплятае казкі з рэальнасцю, а вакол яе разгортваецца гісторыя сучаснага Ірана, жыццё, ўціснутае паміж рэвалюцыяй і вайной. І хоць Бахар імкнецца не надаваць гэтаму занадта шмат увагі, заплюшчыць вочы на жахі вайны нельга. 

У ролях

Сарэх Нур Мусаві, Пантэа Панахі Ха, Мехран Ахмадзі, Джамшід Хашампур, Шабнам Магадамі, Сіямак Сафары

ЎЗНАГАРОДЫ
2016 Талінскі МКФ «Цёмныя ночы» (Эстонія) – прыз за лепшую рэжысуру
ПРА РЭЖЫСЁРА
Наргес Абiяр - 1

Наргес Абiяр

Нарадзілася ў 1972 годзе ў Тэгеране. Бакалаўр у галіне персідскай літаратуры. Аўтар 30 літаратурных твораў для дзяцей, юнацтва і дарослых. Рэжысёрскую кар’еру пачала, здымаючы кароткаметражныя і дакументальныя фільмы аб Ірана-Ірацкай вайне. Яе мастацкі фільм «Траншэя 143» удастоена мноства ўзнагарод, у тым ліку прыз глядацкіх сімпатый за лепшы фільм на штогадовым Фестывалі сусветнага кіно ў Сіднэі і прыз глядацкіх сімпатый на МКФ «Фаджр».

Абраная фільмаграфія

2017 Подых жыцця