КРОКІ ГЕРОЯ

Калумбія, 2016, 90 хв.

Рэжысёр

Энры Рынкон

Cцэнар

Array

Правы

Renate Zylla

Аператар

Каміла Мансальве

Вытворчасць

Héroe Films S.A.S.

Эдуарда ўсяго дзесяць гадоў, але на яго долю ўжо выпала многае – ён страціў нагу, падарваўшыся на міне, якая засталася з грамадзянскай вайны ў Калумбіі, яго сям’я бедная, а дырэктар школы, кансерватар і рэтраград, прыкладае ўсе намаганні для таго, каб зрабіць жыццё хлопчыка невыносным. Але, нягледзячы ні на што, з дапамогай настаўніка музыкі і верных сяброў Эдуарда збіраецца ажыццявіць сваю мару і прыняць ўдзел у дзіцячым турніры па футболе.

У ролях

Эдуарда Ароска, Валянціна Альварэс, Хесус Бенавідес «Чуча», Сант’яга Пульгарын, Нора Меса, Бернарда Арсіла, Альвара Гарсіа, Эктар Гарсія, Марсэла Валенсіа, Ана Марыя Перэс

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ ў Маямі (ЗША) – міжнародная прэм’ера
Фестываль фільмаў для дзяцей і юнацтва ў Джыфоні (Італія) – праграма «Elements +10»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Энры Рынкон - 1

Энры Рынкон

Працаваў у якасці сцэнарыста і рэжысёра кароткаметражных фільмаў у школе Efraín Arce Aragón у Медзяльіне. Сцэнарыст фільмаў «Госпел» (2009) і «Мярцвякі» (2012). Заснаваная ім прадзюсарская кампанія HÉROE FILMS займаецца праектам «Свет герояў», накіраваным на дзяцей, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя сітуацыі (кароткаметражныя фільмы «Касмічныя вакацыі» і «Героі»). У 2016 годзе зняў дэбютны поўнаметражны фільм «Крокі героя».

Абраная фільмаграфія

2017 Крокі героя

ВІДЭА