Кентаўр

Кыргызстан, Францыя, Германія, Нідэрланды, Японія, 2017, 89 хв.

Рэжысёр

Актан Арым Кубат

Cцэнар

Array

Правы

The Match Factory

Аператар

Хасан Кыдыраліеў

Вытворчасць

Oy Art Film Producing Company, A.S.A.P. Films, Volya Films, Pallas Film, Bitters End

«Кентаўр» – ціхі, сціплы, злёгку дзівакаваты чалавек, былы кінамеханік, які зараз працуе дзе давядзецца. Ён верыць, што кыргызскі народ калісьці быў адзіным і непераможным дзякуючы сваім коням. Але з часам людзі ўявілі сябе багамі і сталі жорсткімі і чэрствымі. За гэта Нябёсы пазбавілі іх дабрабыту і сілы. Зняць праклён здольны толькі вершнік, гатовы скакаць ноч напралёт з малітвай аб прабачэнні. Так, паверыўшы ў легенду, «Кентаўр» становіцца канакрадам. Але яго таямніца не можа захоўвацца вечна. Калі выявіцца праўда, герою трэба будзе вырашыць лёс сваёй сям’і, аднавяскоўцаў і свой уласны. 

У ролях

Актан Арым Кубат, Зарэма Асаналіева, Нуралы Турсункажоеў, Балот Тэнцімы - шаў, Ілімбек Калмуратаў, Таалайкан Абазава, Максат Мамырканаў

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Берлінскі МКФ (Германія) – прыз міжнароднай канфедэрацыі арт-хаўсных кінатэатраў ў рамках секцыі «Панарама»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Актан Арым Кубат - 1

Актан Арым Кубат

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Кыргызстане. У 1980 скончыў Кыргызскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча. У 1993 годзе ягоны фільм «Сэлкінчэк (Свінг)» атрымаў «Залатога леапарда» на МКФ у Лакарна. У 1998 годзе «Срэбнага леапарда» атрымала карціна «Прыёмны сын». У 2001 годзе фільм «Маймыл» прадстаўлены ў Канах і намінаваны Еўрапейскай кінаакадэміяй на прэмію Discovery. Стужка «Выкрадальнік святла» (2010), упершыню паказаная ў Канах, атрымала мноства ўзнагарод на міжнародных фестывалях, у тым ліку Спецыяльны прыз журы Мінскага МКФ «Лістапад».

Абраная фільмаграфія

2017 Кентаўр

2010 Выкрадальнік святла

2001 Маймыл

ВІДЭА