Маленькі крыжаносец

Чэхія, Славакія, Італія, 2017, 90 хв.

Рэжысёр

Вацлаў Кадрнка

Cцэнар

Array

Правы

CinemArt

Аператар

Ян Басэт Стржытэжскі

Вытворчасць

Sirius Films, Artileria

Рыцар Боржак адпраўляецца на пошукі сына. Маленькі Ян ўцёк з дому – ён паверыў, што ў дзяцей ёсць свяшчэнная місія на Святой Зямлі, і цяпер ён хоча паўдзельнічаць у крыжовым паходзе. Бацька дарэмна спрабуе адшукаць уцекача. Вандруючы па свеце, Боржак пастаянна сустракае людзей, якія сцвярджаюць, што бачылі хлопчыка. Але дзіця застаецца па-ранейшаму няўлоўным... 

У ролях

Карэл Родэн, Алеш Білік, Матоўш Джон, Яна Семерадава, Йіржы Соўкуп, Міхал Легінь

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – Гран-пры «Крыштальны глобус»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Вацлаў Кадрнка - 1

Вацлаў Кадрнка

Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Зліне, Чэхаславакія. У 1988 годзе разам з сям’ёй эміграваў у Вялікабрытанію, дзе вывучаў тэатральнае мастацтва. З 1999 па 2008 вывучаў рэжысуру кіно на факультэце кіно і тэлебачання Пражскай акадэміі выканальніцкіх мастацтваў. Прэм’ера яго паўнаметражнага ігравога дэбюту «Восемдзесят лістоў» адбылася ў 2011 годзе на Берлінале, пасля чаго карціна была прадстаўлена на многіх МКФ і атрымала мноства ўзнагарод. У 2012 годзе рэжысёр атрымаў Прэмію чэшскіх кінакрытыкаў у катэгорыі «Адкрыццё года».

Абраная фільмаграфія

2017 Маленькі крыжаносец

2011 Восемдзесят лістоў

ВІДЭА