Турэцкае сядло

Расiя, 2017, 76 хв.

Рэжысёр

Юсуп Разыкаў

Cцэнар

Array

Правы

Кинокомпания «Тритона»

Аператар

Юрый Мiхайлiшын, Юрый Крачук

Вытворчасць

Кинокомпания «Тритона»

Герой фільма Ільіч не можа зразумець: што з ім не так? Ільіч — былы «стукач», агент па вонкавым назіранні ў КДБ, потым ФСБ. Дасведчаны інструктар. Зараз ён на пенсіі. Ад адзіноты Ільіч працягвае сачыць за тымі, хто абуджае ў ім цікаўнасць. Доктар ставіць яму дыягназ «сіндром пустога турэцкага сядла», які для грамадства небяспекі не ўяўляе. Аднойчы ў яго доме пасяляюцца новыя суседзі – маладая пара музыкаў – і жыццё Ільіча змяняецца…

У ролях

Валерый Маслаў, Веранiка Кузняцова, Вiталiй Даўшаў, Iлля Каўрыжных, Сяргей Генкiн, Ганна Беленькая

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Адкрыты расійскі кінафестываль «Кінатаўр» (Расія) – дыплом гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі, спецыяльны дыплом імя Мікаэла Тарывердзіева «За музычнае рашэнне фільма»
Горкі fest (Расія) – гран-пры конкурсу
ПРА РЭЖЫСЁРА
Юсуп Разыкаў - 1

Юсуп Разыкаў

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Ташкенце. У 1986 годзе скончыў сцэнарнае аддзяленне Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі. Яго дэбютны фільм «Аратар» (1999) быў адзначаны на міжнародным кінафестывалі ў Берліне. Карціна «Дзявочы пастух» (2005) перамагла на фестывалі азіяцкага кіно ў Везуле. А за фільм «Сорам» (2013) Юсуп Разыкаў атрымаў прэмію ФІПРЭСІ на кінафестывалі ў Карлавых Варах.

Абраная фільмаграфія

2019 Керасін

2017 Турэцкае сядло

2013 Сорам

ВІДЭА