Вестэрн
Рэжысёр
Валеска Грызебах
Cцэнар
Array
Правы
Films Boutique
Аператар
Бернхард Келер
Вытворчасць
Komplizen Film
Група нямецкіх будаўнікоў пачынае працу над складаным праектам у балгарскай глыбінцы. Чужы край абуджае ў мужчынах не толькі дух авантурызму, але таксама пачуцці недаверу і ўзаемнай непрыязнасці. Культурныя адрозненні і моўны бар’ер у зносінах пагаршаюць справу. Паміж мужчынамі ўспыхвае барацьба за прызнанне і прыхільнасць мясцовых жыхароў...
У ролях
Майнхард Нойман, Райнхард Ветрэк, Сулейман Алілаў Леціфаў, Венета Фрагнава, Віяра Барысава

Валеска Грызебах
Вывучала філасофію і германістыку ў Берліне, Мюнхене і Вене. У 1993 паступіла ў Венскую кінаакадэмію, яе выкладчыкамі былі Петэр Патцак, Вольфганг Глюк і Міхаэль Ханеке. Дыпломная праца «Будзь маёй зоркай» атрымала прыз міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ на МКФ у Таронта і Спецыяльную ўзнагароду журы на МКФ у Турыне. У 2006 на Берлінале адбылася прэм’ера яе другога фільма «Прыцяжэнне» (Спецыяльная ўзнагарода журы ў Буэнас-Айрэсе, Гран-пры «Астурыяс» на МКФ ў Хіхоне, Спецыяльная ўзнагарода журы на Варшаўскім МКФ).
Абраная фільмаграфія
2017 Вестэрн
2006 Прыцяжэнне