ЧУЖЫ ДОМ

Грузія, Расія, Іспанія, Харватыя, 2016, 103 хв.

Рэжысёр

Русудан Глурджыдзэ

Cцэнар

Array

Правы

Tato Film

Аператар

Горка Гомез Андрэ

Вытворчасць

Cinetech Film Production, Liga Production, Kinoscopik, SARKE Group, Embrio

Дзве сям’і перажылі кароткую, але разбуральную вайну ў Абхазіі. Паколькі яны на баку пераможцаў, ім дазволілі пасяліцца ў дамах, паспешліва кінутых пераможанымі. Але, здаецца, пачаць там новае мірнае жыццё яны не ў стане – барацьба разрывае іх душы і вайна працягваецца ў паўсядзённым жыцці...

У ролях

Вольга Дыхавічная, Зураб Магалашвілі, Саломе Дэмурыя, Ія Сухіташвілі, Кацярына Джапарыдзэ, Аляксандр Хундадзе

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – Гран-пры конкурсу «На Усход ад Захаду»
МКФ «Еўразія» (Казахстан) – Гран-пры
Сетка прасоўвання азіяцкага кіно (СПАК) – Гран-пры
МКФ у Бергене (Нарвегія) – Гран-пры
ПРА РЭЖЫСЁРА
Русудан Глурджыдзэ  - 1

Русудан Глурджыдзэ

Нарадзілася ў 1972 годзе ў Тбілісі. Скончыла Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Французская мова і літаратура». З 1990 па 1996 год вывучала кінарэжысуру і сцэнарнае майстэрства ў класе Георгія Шенгелая ў Тбіліскім дзяржаўным універсітэце тэатра і кіно ім. Шота Руставелі. Пасля 1996 працавала ў рэкламе і на нацыянальным тэлебачанні. З 2007 года – прадзюсар і мастацкі дырэктар кампаніі Cinetech Film Production. «Чужы дом» – яе рэжысёрскі дэбют

Абраная фільмаграфія

2016 Чужы дом

ВІДЭА