ДОМ НА ТРУБНАЙ

СССР, 1928, 61 хв.

Рэжысёр

Барыс Барнэт

Cцэнар

Array

Правы

МК2, Дзяржфільмафонд Расіі

Аператар

Яўген Алексееў

Вытворчасць

«Межрабпом-Русь»

Абаяльны аповед пра «новы» пострэвалюцыйны побыт 20-х гадоў, яшчэ не скаваны догмай савецкай ідэалогіі. У галавакружную віхуру НЭПа трапляе дзяўчына-сялянка, якая прыехала ў Маскву. Яна ўладкоўваецца хатняй прыслужніцай да ўладальніка цырульні Голікава і яго жонкі. Дом на Трубнай, дзе прыходзіцца працаваць Паране, населены забаўнымі нэпманамі, пагружанымі ва ўласны абмежаваны свет, поўны мяшчанскай мітусні. Голікавы бессаромна трэціруюць сваю прыслугу, прымушаючы безадмоўную Параню выконваць непасільную працу. Але ўсё мяняецца, калі насельнікі дома даведваюцца, што Праскоўя Пітунова стала дэпутатам Массавета ад прафсаюза пакаёвак ...

У ролях

Вера Марэцкая, Анэль Судакевіч, Ада Войцык, Уладзімір Фогель, Алена Цяпкіна, Уладзімір Баталаў

ПРА РЭЖЫСЁРА
Барыс Барнэт - 1

Барыс Барнэт

Савецкі кінарэжысёр, акцёр і сцэнарыст. Нарадзіўся 18 чэрвеня 1902 г. у Маскве. Вучыўся ў Маскоўскай школе жывапісу, скульптуры і дойлідства. Вучыўся ў Дзяржаўным тэхнікуме кінематаграфіі (майстэрня Л. Куляшова). Працаваў бутафорам у Першай студыі МХТ. З 1925 г. – рэжысёр розных студый краіны. У 1927 зняў першы фільм «Дзяўчына з каробкай». Фільм «Ускраіна» (1933) быў паказаны на першым Венецыянскім МКФ. Заслужаны артыст РСФСР (1935), заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР (1951). Пакончыў з сабой 8 студзеня 1965 г у Рызе.

Абраная фільмаграфія

1928 Дом на Трубнай

1927 Дзяўчына з каробкай