Фільм адкрыцця (па-за конкурсам). Правілы геймера

Беларусь, 100 хв., 2018

Рэжысёр

Ігар Чатверыкоў

Cцэнар

Array

Правы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Аператар

Аляксандр Смаляк

Вытворчасць

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Звычайным летнім днём траім сябрам – Дзімку, Юрку і Генке, якія звыкліся праводзіць час за кампутарам і марылі перамагчы на турніры па кіберспорце, прыйшлося адкласці на час сваю любімую справу. Усё змянілася, калі ў падзямеллі старога храма выпадкова былі знойдзеныя прадметы, якія падштурхнулі хлопцаў на пошукі разгадкі даўняга сакрэту.

Неўзабаве на дапамогу юным шукальнікам прыгод прыходзіць іх аднакласніца Даша. Дзецям давядзецца згуртавацца, прайсці нялёгкія выпрабаванні, праверыць на трываласць дружбу і вернасць. Ім прыйдзецца супрацьстаяць злачынцам, праявіць кемлівасць, знаходлівасць і знайсці ключ да разгадкі таямніцы княскага палаца.

У ролях

Марк Несцер, Аліна Рачкоўская, Даніла Кармалін, Фёдар Сушко, Валянціна Гарцуева

ПРА РЭЖЫСЁРА
Ігар Чатверыкоў - 1

Ігар Чатверыкоў

Нарадзіўся 20 лютага 1966 г. У 1994 г. скончыў кафедру рэжысуры ігравога кіно Беларускай акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам Народнага артыста СССР Турава В.Т.

З 1997 па 2005 гг. працаваў на «Беларускім відэацэнтры». За гэты перыяд зняў больш за 20 дакументальных фільмаў і каля 40 рэкламных ролікаў. У 2004 годзе прымаў удзел у здымках дакументальнага серыяла «Наш агульны дом» для тэлеканала ТВЦ.

На дадзены момант працуе рэжысёрам-пастаноўшчыкам на кінастудыі «Беларусьфільм».

ВІДЭА