Уцёкі ў Рым

Італія, Швейцарыя, 78 хв., 2017

Рэжысёр

Сандра Ванукі

Cцэнар

Array

Правы

Renate Zylla, ZAS Films

Аператар

Владан Радавіч

Вытворчасць

ZAS Films

«Уцёкі ў Рым» – гісторыя 11-гадовай Сільвіі з Тасканы. Яе мама пакутуе ад дэпрэсіі, і ўсё жыццё сям'і сканцэнтравана на ёй. Сільвія марыць убачыць Рым, але калі бацька ў чарговы раз адмяняе паездку, яна вырашае ажыццявіць сваю мару самастойна. Смелая і таварыская Сільвія знаёміцца з 13-гадовай цыганкай Эмінай і адпраўляецца за ёй у табар. Гэта пачатак няпростых, але шчырых адносін – дружбы, якая дапаможа абедзвюм дзяўчынкам. Зняты ў цыганскім табары з удзелам непрафесійных акцёраў, фільм «Уцёкі» – кранальнае, вострасюжэтнае і хвалюючае эмацыйнае падарожжа, у аснову якога ляглі падзеі з жыцця рэжысёра.

У ролях

Данатэла Фінак’яра, Філіпа Нігра, Ліза Андрэоцы, Эміна Аматовіч, Андрэа Атцэi

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 Міжнародны дзіцячы кінафестываль «Wonderfest» у Бухарэсце (Румынія) – Лепшы кінасцэнарый 2017 МКФ у Вудстоку (ЗША) – Лепшы замежны мастацкі фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Сандра Ванукі - 1

Сандра Ванукі

Сандра Ваннукки нарадзілася 31 мая 1964 года ў Італіі недалёка ад Фларэнцыі. Атрымала ступень бакалаўра мастацтваў у галіне кіно і тэлебачання ў Школе мастацтваў Ціш Нью-Йоркскага універсітэта. Сцэнарыст і рэжысёр шэрагу кароткаметражных фільмаў. Таксама працавала асістэнтам сцэнарыста Дэвіда Чэйза, стваральніка папулярнага амерыканскага тэлесерыяла «Клан Сапрана». 

ВІДЭА