Ведае толькі мора

Тайвань, 96 хв., 2018

Рэжысёр

Хізэр Цуй

Cцэнар

Array

Правы

Swallow Wings Films

Аператар

Цзін Яа-Ляа

Вытворчасць

Richland Production Co., Ltd.

Дзяцінства Ма На Вэя праходзіць у прыморскай вёсачцы на востраве Ланьюй. Бацька рэдка бывае дома – прападае на заробках. Падлетка выхоўвае бабуля. Яму не ў чым хадзіць – стары абутак даўно парваўся. У надзеі на новыя красоўкі, хлопец абводзіць сваю ступню на паперы і адпраўляе малюнак бацьку.

У клас Ма На Вэя прыходзіць новы настаўнік. Ён вырашае арганізаваць у школе фальклорны ансамбль і паставіць астраўной танец рыбакоў. Хлопцы спачатку скептычна ставяцца да гэтай задумы. Яны саромеюцца традыцый, адлыньваюцьад рэпетыцый. Але патроху іх стаўленне да заняткаў мяняецца. Наперадзе нацыянальны конкурс, а Ма На Вэя ледзь не звальняюць ад удзелу...

У ролях

Шан-Хэ Хуан, Цзя-Цзюнь Чжун, Фэн-Ін Лі, Лін Чжан

ПРА РЭЖЫСЁРА
Хізэр Цуй - 1

Хізэр Цуй

Скончыла Каталіцкі універсітэт Фужэнь па спецыяльнасці «кітайская мова». Харэограф і рэжысёр, больш за 10 гадоў працавала на тэлебачанні. Аўтар праекта «Лайф-коуч», зняла больш за 200 дакументальных фільмаў пра гасцей праграмы.

ВІДЭА