Проміс (Па-за конкурсам)

Германія, 2018, 20’

Рэжысёр

Бюньямін Мусулу

Правы

ifs internationale filmschule köln gmbh

Аператар

Мальтэ Хафнер

Вытворчасць

ifs internationale filmschule köln gmbh

У цэнтры Кёльна ёсць атэль Mado, дзе знайшлі прытулак некалькі бежанцаў. Тут жыве сям’я дзесяцігадовага Проміса – ён сам, маці і трохгадовыя блізняты. Хлопчык займаецца гаспадаркай і фактычна замяняе блізнятам бацьку, хаця іншы раз яму хочацца проста пабыць дзіцем. Яму патрабуецца нейкі час, каб усвядоміць, што адбываецца ў яго дзіўным новым свеце.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МФ кіно аб правах чалавека «IHRFFA» (Албанія)
МФ дакументальнага кіно для дзяцей «doxs!» (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Бюньямін Мусулу - 1

Бюньямін Мусулу

Нарадзіўся ў 1990 годзе ў Зігбургу, у дванаццаць гадоў пераехаў з Германіі ў Турцыю. У 2014 годзе скончыў Стамбульскі ўніверсітэт, спецыялізаваўся ў перакладзе. Пераклаў два сцэнарыі для сваёй дыпломнай работы, стажыраваўся ў «Eflatun Film» у якасці перакладчыка. Пасля дванаццаці гадоў у Турцыі вярнуўся ў Германію. Вывучаў рэжысуру ў Кёльнскай міжнароднай кінашколе ifs (2015 – 2018).