Чжэны (Па-за конкурсам)

Венгрыя, 2017, 32’

Рэжысёр

Імэн Чжан

Правы

Імэн Чжан

Аператар

Імэн Чжан

Вытворчасць

Мабільная кінашкола «DocNomads»

Чжэн Хунхай жыве ў Венгрыі ўжо больш за дваццаць сем гадоў. Ён ажаніўся з венгеркай, у сям’і трое дзяцей. «На яе немагчыма разлічваць», – перажывае мужчына, распавядаючы пра выхаванне сваіх дзяцей. «Яна проста вызваляе іх ад усіх урокаў, пакуль мяне няма дома. Лічыць, што дзецям трэба толькі гуляць. Цікава!» Хунхай – прыхільнік традыцыйнага кітайскага падыходу да выхавання, строгага, інтэнсіўнага і сур’ёзнага. Яго сыны адначасова вучацца іграць на піяніна і скрыпцы, плаваюць, спяваюць, гуляюць у шахматы, малююць, вучацца каліграфіі, займаюцца баявымі мастацтвамі. Бацька ўпэўнены: тое, што ён робіць, прынясе дзецям карысць.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МФ дакументальнага кіно аб правах чалавека «Docudays UA» (Украіна)
МФ дакументальнага кіно «Залатое дрэва» (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Імэн Чжан - 1

Імэн Чжан

Скончыла Кітайскі ўніверсітэт сувязі ў 2014 годзе, атрымала ступень магістра міжнароднай журналістыкі. У 2014 – 2016 гадах працавала журналістам у газеце «Жэньмінь жыбао». У 2016 годзе была залічана ў магістратуру мабільнай кінашколы «DocNomads» па праграме Erasmus Mundus (рэжысура дакументальнага кіно).