Калі ласка, захоўвайце цішыню (Па-за конкурсам)

Польшча, 2018, 26’

Рэжысёр

Эры Мідзутані

Cцэнар

Array

Правы

Кракаўскі фонд кіно

Аператар

Алісія Дэво

Вытворчасць

Польская нацыянальная школа кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі

Эры Мідзутані запрашае нас наведаць таямнічы свет, надзейна схаваны за сценамі польскай школы-інтэрната. Юныя вучні жывуць у сваёй магічнай прасторы, амаль недасяжнай для іншых, «нармальных». Тонкае назіранне, без адзінага слова, дазваляе нам пражыць цэлы год іх жыцця. Мы знаёмімся з іх звычкамі, жэстамі, мімікай – і адкрываем таварыства, дзе пануюць прызнанне, разуменне і лёгкасць. Хвалюемся разам з дзецьмі, даведваемся, як яны бачаць свет, і, нарэшце, чуем іх галасы. У фільме Эры Мідзутані змагла выйсці за межы магчымага і зліквідаваць бар'еры паміж светамі дарослых і дзяцей, глухіх і тых, хто чуе.


ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МФ дакументальнага кіно «TRT» (Турцыя)
МКФ «Curtas Vila do Conde» (Партугалія)
МФ дакументальнага кіно і анімацыі ў Лейпцыгу (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Эры Мідзутані - 1

Эры Мідзутані

Нарадзілася ў 1984 годзе ў Кіёта, у 2009 годзе скончыла Універсітэт мастацтваў Тама. Падчас вучобы зняла пяць фільмаў. Першы, «Кі-Ка» (2006), атрымаў спецыяльны прыз журы на 29-м кінафестывалі «Pia». Вучылася ў Польскай нацыянальнай школе кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі. У 2013 годзе зняла дакументальны фільм «Застанецца толькі прага» і кароткаметражны фільм «Сляпыя», у 2014 годзе – дакументальныя фільмы «Мне сніцца» і «Цёмная прастора».

Абраная фільмаграфія

2014 Мне сніцца; Цёмная прастора

2013 Застанецца толькі прага

2006 Кі-Ка