Фільм закрыцця (па-за конкурсам). Ціта і птушкі

Бразілія, 73 хв., 2018

Рэжысёр

Андрэ Катота,
Габрыэль Бітар,
Густава Стэйнберг

Cцэнар

Array

Правы

Indie Sales

Вытворчасць

Bits Produções, Split Studio

Ціта – сарамлівы 10-гадовы хлопчык, які жыве з мамай. Нечакана ў горадзе пачынаецца дзіўная эпідэмія – хвароба паражае кожнага, хто схільны да прыступаў страху. Ціта разумее, што цудадзейны рэцэпт лекаў нейкім чынам звязаны з яго зніклым без вестак бацькам-арнітолагам, які вывучаў мову птушак. Разам з сябрамі Ціта збіраецца выратаваць свет ад эпідэміі. Пошукі лекаў дапамогуць яму сустрэцца не толькі са зніклым бацькам, але і з самім сабой.

У ролях

Денізэ Фрага, Атавіа Аўгуста, Матэус Нахтэргаэле, Матэус Салана, Пэдра Энрыке

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў у Ансі (Францыя) – фільм-удзельнік асноўнай конкурснай праграмы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Андрэ Катота - 1

Андрэ Катота

Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра, журналіст, працуе ў галіне аўдыёвізуальных мастацтваў. Два яго кароткаметражныя фільмы атрымалі ўзнагароды на фэсце «Festival do Minuto», у 2015 годзе ён стаў лаўрэатам 19-га фестывалю «Cultura Inglesa». У 2011 годзе заснаваў анімацыйную студыю DnA.tv.br, дзе і працуе ў цяперашні час.

Габрыэль Бітар - 1

Габрыэль Бітар

Аўтар анімацыйных заставак шэрагу бразільскіх тэлешоў і мастацкіх фільмаў. Чатырохразовы лаўрэат бразільскага фестывалю кароткаметражных фільмаў «Festival do Minuto». Габрыэль з'яўляецца партнёрам Veranito, анімацыйнай студыі ў Сан-Паўлу, дзе быў створаны фільм «Ціта і Птушкі».

Густава Стэйнберг - 1

Густава Стэйнберг

Нарадзіўся ў Сан-Паўлу ў 1973 годзе. Прадзюсар 6, рэжысёр 2 і сцэнарыст 4 фільмаў. Уладальнік узнагароды за лепшы дакументальны фільм на МКФ «Трайбека» (У якасці прадзюсара фільма «За жалезнымі кратамі»), прыза за выкарыстанне лічбавых тэхналогій на 60-м Венецыянскім МКФ, прыза моладзевага журы на 53-м МКФ у Лакарна і іншых.

ВІДЭА