Ава

Канада, Іран, 2017, 103 хв.

Рэжысёр

Садаф Фаругі

Cцэнар

Array

Правы

Pascale Ramonda

Аператар

Сіна Керманізадэ

Вытворчасць

Sweet Delight Pictures

Маці прымушае 16-гадовую Аву наведаць гінеколага. Даведаўшыся, што ў яе ўзросце маці здзяйсняла ўчынкі, у якіх цяпер падазрае дачку, узрушаная несправядлівым стаўленнем да сябе Ава спрабуе пакончыць з жыццём ў школе. Пад пагрозай выключэння, Ава згаджаецца данасіць на сваіх аднакласніц, але яе хутка пачынае мучыць сумленне. Ня знаходзячы падтрымкі ў сям'і і ў школе, Ава выбірае трэці шлях.

У ролях

Махур Джаббары, Бахар Нухіян, Вахід Агапур, Шаестэ Саджадзі, Лэйлі Рашыдзі

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 Прэмія Канадскай кінаакадэміі – лепшы дэбют у мастацкім кіно, лепшая роля другога плана
2017 МКФ у Таронта (Канада) – прыз міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ (праграма «Адкрыццё»), лепшы канадскі дэбют
ПРА РЭЖЫСЁРА
Садаф Фаругі - 1

Садаф Фаругі

Садаф Фаругі – ірана-канадскі рэжысёр, жыве і працуе ў Манрэалі. У 2003 годзе пачала сваю мастацкую кар'еру са стварэння і прадзюсіравання кароткаметражных і дакументальных фільмаў, відэаарта. У 2005 прыняла ўдзел у Berlinale Talents. Фаругі атрымала ступень магістра ў галіне кіназнаўства ва Ўніверсітэце Праванса, скончыла Нью-Ёркскую акадэмію кінамастацтва. Прэм'ера яе першага паўнаметражнага мастацкага фільма «Ава» адбылася на МКФ у Таронта ў 2017 годзе.

Абраная фільмаграфія

2017 Ава

ВІДЭА