Яго страчанае імя
Рэжысёр
Нанака Хіросэ
Cцэнар
Array
Правы
GAGA Corporation
Аператар
Хірокі Такана
Вытворчасць
AOI Pro. Inc.
Удавец Тэцура знаходзіць на беразе ракі бяздомнага юнака ў паўпрытомным стане і адвозіць да сябе. Пра жыццё хлопца нічога не вядома, ён толькі просіць называць яго Сін-Іці. Спачатку Сін-Іці збянтэжаны сардэчнасцю старога, які дае яму прытулак, працу і абыходзіцца з ім як з родным сынам, але неўзабаве таксама пранікаецца да яго сімпатыяй і шукае магчымасць расказаць пра сваё мінулае. Тым часам па вёсцы пачынаюць хадзіць чуткі пра нейкае непрыемнае здарэнне ў горадзе, і людзі пачынаюць ставіцца да Сін-Іці вельмі насцярожана.
У ролях
Юя Ягіра, Каору Кабаясі, Кейка Харыюці

Нанака Хіросэ
Нарадзілася ў 1987 годзе ў прэфектуры Канагава, Японія. Пасля заканчэння Універсітэта мастацтваў Мусасіна, у 2011 годзе Хіросэ ўстроілася на работу ў кінакампанію «BUN-BUKU» рэжысёра Карээда Хіракадзу, дзе ўдзельнічала ў стварэнні тэлесерыялаў і фільмаў. «Яго страчанае імя» – дэбют Нанака Хіросэ ў кіно. Прэм'ера ў Японіі адбудзецца ў 2019 годзе.