Манта Рэй
Рэжысёр
Пхуціпхонг Арунпхенг
Cцэнар
Array
Правы
Jour2Fête
Аператар
Наварапхаат Рунгпхібунсапхіт
Вытворчасць
Youku Pictures, Diversion, Les Films de L'Etranger, Mit Out Sound Films
Тайландская вёсачка на беразе мора, у якім патанулі тысячы бежанцаў рахінджа з М'янмы. Мясцовы рыбак знаходзіць у лесе параненага мужчыну у непрытомным стане. Ён ратуе маўклівага незнаёмца, прапануе яму сваё сяброўства і дае імя Тхангчай. Калі рыбак нечакана знікае ў моры, Тхангчай паступова прысвойвае сабе яго жыццё – дом, працу і жонку...
У ролях
Ванлоп Рунгкум’яд, Расмі Вайрана, Апхісіт Хама

Пхуціпхонг Арунпхенг
Пхуціпхонг Арунпхенг (1976 г.н.) вывучаў выяўленчае мастацтва ва ўніверсітэце Сінлапакон ў Бангкоку. Яго кароткаметражныя працы ўдзельнічалі ў паказах на МКФ у Пусане, Ратэрдаме, Гамбургу і Сінгапуры. Аператар фільмаў «Кропка знікнення» (рэжысёр Якравал Нілтхамронг), «Пахаванне на востраве» (Пімпака Тавіра) і «Дэльфіны» (Валід Аль-Шэхі). «Манта Рэй» – яго рэжысёрскі дэбют.