Адзін дзень
Рэжысёр
Жофія Сіладзьі
Cцэнар
Array
Правы
Films Boutique
Аператар
Балаж Дамокаш
Вытворчасць
Partnersfilm, Sparks, Filmpartners Ltd, Propclub
Ганна, маці траіх дзяцей, пастаянна разрываецца паміж працай, яслямі, школай, дзіцячымі балетнымі класамі і заняткамі па фехтаванні. У дадатак да гэтага яна падазравае, што муж ёй здраджвае. Гісторыя звычайная, але ў Ганны проста няма часу спыніцца і на хвілінку задумацца пра тое, што з ёй адбываецца. Праблемы растуць як снежны ком і вось-вось задушаць яе. Сілы ў яе амаль што скончыліся і працягваць у такім духу яна болей не можа. Ці атрымаецца ў яе выратаваць тое далікатнае і незвычайнае пачуцце, што яшчэ засталося ў яе жыцці?
У ролях
Жофія Самошы, Леа Фюрэдзі, Амбруш Барца, Зорка Варга Бласка, Аннамарыя Ланг

Жофія Сіладзьі
Пісьменнік і рэжысёр Жофія Сіладзьі скончыла Акадэмію кіно і тэатра ў Будапешце ў 2007 годзе па спецыяльнасці «рэжысёр кіно і тэлебачання».
З 2007 па 2009 год працавала ў Акадэміі кіно і тэатра ў якасці асістэнта рэжысёра Ільдзіка Энэдзі. У 2012 зняла дакументальны фільм «Калі б ты мог» пры падтрымцы Еўрапейскага фонду інтэграцыі. Таксама працавала над шэрагам іншых кароткаметражных і дакументальных фільмаў. Займалася падборам акцёраў для фільма Ільдзіка Энэдзі «Пра цела і душу». «Адзін дзень» – яе поўнаметражны дэбют у ігравым кіно.