Спадар

Індыя, Францыя, 2018, 98 хв.

Рэжысёр

Рахена Гера

Cцэнар

Array

Правы

MK2

Аператар

Дамінік Кален

Вытворчасць

Brice Poisson (Inkpot Films)

Ратна працуе пакаёўкай у Ашвіна – маладога чалавека з заможнай сям'і. Здаецца, што яму няма на што скардзіцца, але Ратна бачыць, што на самой справе ён прыгнечаны і паставіў крыж на сваіх марах... Сама Ратна, не маючы нічога за душой, не губляе надзеі выканаць сваю мару – авалодаць швейным мастацтвам і стаць дызайнерам адзення. Калі два настолькі розных свету дакранаюцца адзін да аднаго, а збліжэнне сэрцаў непазбежна, саслоўныя бар'еры аказваюцца наўрад ці пераадольнымі...


У ролях

Цілатама Шомэ, Вівэк Гамбэр, Гітанджалі Кулкарні, Рахул Вахра, Дзіўя Сэтх Шах

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 Канскі МКФ (Францыя) – «Тыдзень крытыкі»
МКФ «World Cinema» ў Амстэрдаме (Нідэрланды) – прыз глядацкіх сімпатый
ПРА РЭЖЫСЁРА
Рахена Гера - 1

Рахена Гера

Атрымала адукацыю ў Стэнфардскім універсітэце ў Каліфорніі (бакалаўр мастацтваў) і ў Каледжы Сары Лоўрэнс у Нью-Ёрку (магістр выяўленчых мастацтваў). Сваю кар'еру ў кіно і на тэлебачанні пачала ў 1996 годзе ў літаратурным аддзеле Paramount Pictures у Нью-Ёрку. Пасля займала розныя пасады, ад памочніка рэжысёра да сцэнарыста і незалежнага прадзюсара/рэжысёра. Прэм'ера яе першага паўнаметражнага мастацкага фільма «Спадар» (2018) адбылася ў Канах у міжнароднай секцыі «Тыдзень крытыкі».

ВІДЭА