Мёртвыя і іншыя
Рэжысёр
Жаан Салавіса,
Рэнэ Надэр Месора
Cцэнар
Array
Правы
Luxbox
Аператар
Рэнэ Надэр Месора
Вытворчасць
Entrefilmes, Karõ Filmes, Material Bruto
15-гадовы Іяк жыве ў племені Краха на поўначы Бразіліі. З тых часоў, як ён страціў бацьку, па начах яму не дае спакою прывід. Юнак уваходзіць у цёмны маўклівы лес, поўны прытаіўшыхся духаў і змей. Голас бацькі кліча яго да вадаспада. Каб душа нябожчыка змагла спакойна дасягнуць краіны мёртвых, сын павінен здзейсніць пахавальны абрад. Але Іяк не жадае выконваць свой доўг, як і не хоча станавіцца шаманам. Ён ўцякае ў горад. Удалечыні ад свайго народа, сваёй культуры юнак пазнае, як гэта быць індзейцам ў сучаснай Бразіліі.
У ролях
Энрыке Іяк Краха, Раэнэ Кота Краха

Жаан Салавіса
Нарадзіўся ў 1984 у Лісабоне (Партугалія). Выпускнік Нацыянальнай акадэміі кіно і тэатра Партугаліі, Універсітэта кіно ў Буэнас-Айрэсе. Прэм'ера яго паўнаметражнага дэбюту «Гара» адбылася на Тыдні кінакрытыкаў Венецыянскага МКФ у 2015 годзе. Рэжысёр шэрагу кароткаметражных фільмаў – у іх ліку «Рафа» ( «Залаты мядзведзь» на Берлінале ў 2012) і «Арэна» ( «Залатая пальмавая галіна» ў Канах ў 2009 годзе). «Мёртвыя і іншыя», зняты ў супрацоўніцтве з Рэнэ Надэр Месорай – яго другі мастацкі фільм.

Рэнэ Надэр Месора
Нарадзілася ў 1979 у Сан-Паўлу (Бразілія). Скончыла Універсітэт кіно ў Буэнас-Айрэсе па спецыяльнасці «Аператарскае мастацтва». У 2009 годзе яна пазнаёмілася з людзьмі з племя Крахо. З тых часоў яна працуе з супольнасцю Крахо, развіваючы мясцовую кінематаграфічную супольнасць. Яна імкнецца выкарыстоўваць кіно як інструмент для самавызначэння і ўмацавання культурнай самасвядомасці. «Мёртвыя і іншыя» – яе рэжысёрскі дэбют.