Аўдавелая ведзьма
Рэжысёр
Цай Чэнцзэ
Cцэнар
Array
Правы
Rediance Films
Аператар
Цзяа Фэн
Вытворчасць
Beijing Coloured Glaze Production
Ван Эрхаа цудам выжывае пасля выбуху на заводзіку феерверкаў, якім кіравала разам з мужам. Яна ў трэці раз становіцца ўдавой, пазбаўляецца прытулку над галавой і цяпер вымушана бадзяцца па навакольных вёсачках разам з 10-гадовым братам нябожчыка мужа. Каб перажыць халодную зіму, жанчына прыкідваецца ведзьмай, здольнай з дапомогай заклінанняў адганяць злых духаў. Па іроніі лёсу Ван Эрхаа і напраўду чыніць цуды, дапамагаючы мясцовым жыхарам. Але нават вядзьмарства не ў сілах перамагчы чалавечую прагнасць і душэўную чэрствасць.
У ролях
Цянь Цянь, Вэнь Сінюй, Ван Цылінь, Ван Фую, Ян Шую

Цай Чэнцзэ
Цай Чэнцзе нарадзіўся 12 лютага 1980 года ў павеце Пінцюань правінцыі Хэбэй. Скончыў Тэхналагічны ўніверсітэт у Шаньсі па спецыяльнасці «Мастацкі дызайн». Працаваў тэлерэжысёрам на Цэнтральным тэлебачанні Кітая. «Аўдавелая ведзьма» – яго дэбют у мастацкім кіно.