Як стаць Папам Рымскім?
Рэжысёр
Юстына Мытнік
Cцэнар
Array
Правы
Кракаўскі фонд кіно
Аператар
Мілаш Касюра
Вытворчасць
Польская нацыянальная школа кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі
Лёгкая камедыя пра дзесяцігадовага хлопчыка, які марыць стаць папам рымскім. Галоўны герой – служка, які даведаўся аб праслухоўванні на ролю папы Яна Паўла II у мюзікле. Хлопчык бачыць у гэтым сваю свяшчэнную місію, але бацькі не ўспрымаюць яго сур’ёзна. Што ж яму давядзецца зразумець?

Юстына Мытнік
Нарадзілася ў 1988 годзе. Атрымала ступень магістра ў Эдынбургскім універсітэце (гісторыя мастацтва і англійская літаратура). Мастацкі кіраўнік драматургічнага фестывалю «Short Sweet Shock». На сённяшні час вучыцца ў Польскай нацыянальнай школе кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі. Яе кароткаметражны фільм «Што б ні здарылася, я кахаю цябе» быў у праграме МФ у Клермон-Феране (2016). Прэм'ера «Апакаліпсіса» адбылася ў межах МФ «Curtacinema» ў Рыа-дэ-Жанэйра. Стыпендыят Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы.
Абраная фільмаграфія
2017 Як стаць Папам рымскім?
2015 Што б ні здарылася, я кахаю цябе