Аляксандр Забаўчык. Мой Джаз
Рэжысёр
Алена Цагельская
Cцэнар
Array
Правы
Дзмітрый Пракаповіч, Алена Цагельская
Аператар
Андрэй Дук, Андрэй Міцкевіч, Арцём Багаслаўскі
Вытворчасць
Студыя «GroovyOn»
Як да мастака прыходзіць натхненне, як, з якіх гукаў, мелодый, музычных імправізацый нараджаюцца візуальныя вобразы? Вядомы беларускі мастак-авангардыст Аляксандр Забаўчык дзеліцца з намі сакрэтамі майстэрства, нібы дазваляючы ўвайсці ў сваю майстэрню і дакрануцца да таемнасці творчасці. Не парушаючы атмасферы даверу, аўтары ствараюць фільм аб тонкай сувязі жывапісу і музыкі.

Алена Цагельская
Журналіст і рэжысёр, вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (майстэрня В. Шавялевіча і А. Карпава). Жыве ў Мінску. Працавала ў студыі дакументальных фільмаў «Белвідэацэнтр» у якасці рэжысёра і сцэнарыста. У цяперашні час арт-прадзюсар і рэжысёр творчай студыі «GroovyOn». Дакументальны фільм «Аляксандр Забаўчык. Мой джаз» – другая работа рэжысёра з цыкла «Незвычайны чалавек».
Абраная фільмаграфія
2011 Магілёў – усходняя сталіца Беларусі
2010 Дзве цвярдыні
2006 Апошняя рэпетыцыя