Тэрміновая навіна

Чэхія, 2018, 73 хв.

Рэжысёр

Томаш Бояр

Cцэнар

Array

Правы

Cinema Arsenal s.r.o.

Аператар

Йіржі Ход

Вытворчасць

Cinema Arsenal

Сёння вечарам чэшскі прэзідэнт паведаміць групе сваіх прыхільнікаў, якія сабраліся ў Пражскім Градзе, ці збіраецца зноў удзельнічаць у выбарах. Журналістаў не пускаюць на гэта мерапрыемства, але яны хочуць здабыць інфармацыю зараз жа. Аддзелы навін Чэшскага тэлебачання і штодзённай газеты «Hospodářské noviny» з самай раніцы сочаць за той самай падзеяй, каб выпусціць свае «тэрміновыя навіны». Аднак робяць гэта па-рознаму. Глядач атрымоўвае магчымасць заглыбіцца ў асяроддзе традыцыйных СМІ і знутры пабачыць тое, як журналісты працуюць у эпоху залішняй інфармацыі.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – конкурсная праграма дакументальнага кіно
ПРА РЭЖЫСЁРА
Томаш Бояр - 1

Томаш Бояр

Атрымаў ступень доктара філасофіі (палітыка, права і этыка) у Карлавым універсітэце ў Празе. З 2003 года працуе ў кінаіндустрыі як сцэнарыст, прадзюсар і рэжысёр. Здымаў фільмы з Паўлам Абрагамам («2:0» (2012) і інш.), Розалі Когаўтавай (дакументальны фільм «ФК «Рома»» (2016)). Разам з Зузанай Шпідлавай скончыў працу над дакументальным серыялам «Цудоўная пяцёрка», які будзе трансляваць Чэшскае тэлебачанне. Кіраўнік невялікай прадзюсарскай кампаніі «Cinema Arsenal».

ВІДЭА