Швейцарац Крыс

Швейцарыя, Харватыя, Германія, Фінляндыя, 2018, 90 хв.

Рэжысёр

Аня Кофмель

Cцэнар

Array

Правы

Urban Distribution International

Аператар

Зімон Гі Феслер

Вытворчасць

Dschoint Ventschr Filmproduktion AG, Nukleus Film, MA.JA.DE. Filmproduktion, IV Films LTD

Пачатак 90-х гадоў. Маладыя людзі з усёй Еўропы бяруць удзел у Югаслаўскіх войнах. 7-га студзеня 1992 года ў Харватыі знойдзены мёртвым швейцарскі журналіст ва ўніформе міжнароднай групы салдат-наёмнікаў. Праз дваццаць гадоў рэжысёр Аня Кофмель, яго стрыечная сястра, даследуе прычыны здарэння, каб зразумець, чаму гэтыя людзі былі захопленыя вайной. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 Канскі МКФ (Францыя) – сусветная прэм’ера, праграма «Тыдзень крытыкі»
МКФ у Лакарна (Швейцарыя)
МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – праграма «Іншы погляд»
МФ анімацыйнага кіно ў Заграбе (Харватыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Аня Кофмель - 1

Аня Кофмель

Нарадзілася ў 1982 годзе ў Лугана. Вывучала анімацыю ў Школе дызайна і мастацтваў у Люцэрне. У 2009 годзе атрымала дыплом (візуальны дызайн). Яе дыпломны праект, кароткаметражны фільм «Крыс», быў адзначаны ўзнагародамі і атрымаў шырокае прызнанне. Працягнула распрацоўку гэтай тэмы ў дакументальным фільме. Заснавала ўласную прадзюсарскую кампанію «Asako GmbH» у Цюрыху.

Абраная фільмаграфія

2018 Швейцарац Крыс

ВІДЭА