За межамі

Фінляндыя, Германія, Польшча, 2017, 74 хв.

Рэжысёр

Марта Прус

Cцэнар

Array

Правы

Autlook Filmsales GmbH

Аператар

Адам Себасцьян Сузін

Вытворчасць

Telemark

Маргарыта Мамун уваходзіць у эліту расійскай мастацкай гімнастыкі, змагаецца за алімпійскі тытул. На вяршыні кар’еры ў яе застаецца апошні шанец ажыццявіць запаветную мару і выйграць алімпійскае золата. У фільме створаны псіхалагічна глыбокі партрэт дзяўчыны, якая адчайна спрабуе рэалізаваць свае амбіцыі і апраўдаць надзеі афіцыйнай расійскай сістэмы падрыхтоўкі атлетаў. Глядач атрымоўвае эксклюзіўны доступ да закуліснага свету элітнай гімнастыкі і спасцігае сутнасць жорсткага і разам з тым паспяховага супрацоўніцтва спартсменкі і яе трэнераў. «За межамі» – асабістая драма аб бязлітасных стасунках, якія, тым не менш, прыводзяць да поспеху.

 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МФ дакументальнага кіно ў Амстэрдаме (Нідэрланды) – асноўная конкурсная праграма
2018 МФ дакументальнага кіно «ZagrebDox» (Харватыя) – «Малая пячатка» лепшаму маладому рэжысёру
Кракаўскі МКФ (Польшча) – «Залаты рог» рэжысёру лепшага поўнаметражнага дакументальнага фільма, «Сярэбраны лайконік» рэжысёру лепшага дакументальнага кіно (нацыянальны конкурс), прыз глядацкіх сімпатый
МФК у Люксембургу (Люксембург) – прыз банка BGL BNP Paribas
ПРА РЭЖЫСЁРА
Марта Прус - 1

Марта Прус

Скончыла курс дакументальнага кіно ў Кінашколе Анджэя Вайды і курс сучаснага танца ў Цэнтры культуры і мастацтва рэгіёна Мазовія. У дзяцінстве семь гадоў была ў польскай зборнай па мастацкай гімнастыцы. Пазней была танцоўшчыцай Студыі танца Ганны Каміньскай пры Нацыянальнай балетнай школе Варшавы.

ВІДЭА