Другі бок усяго

Сербія, Францыя, Катар, 2017, 104 хв.

Рэжысёр

Міла Турайліч

Cцэнар

Array

Правы

Par avion

Аператар

Міла Турайліч, Алена Станкавіч

Вытворчасць

Dribbling Pictures

Замкнёныя дзверы ў бялградскай кватэры больш за семдзесят год аддзяляюць сям’ю ад яе мінулага. Тут нібы прайшла лінія палітычнага разлому, дом і краіну пераследуюць прывіды гісторыі. Рэжысёр вядзе шчырую размову са сваёй маці, і хроніка адной сербскай сям’і ператвараецца ў глыбокі псіхалагічны партрэт актывіста эпохі вялікіх хваляванняў. У фільме падымаецца пытанне аб адказнасці кожнага пакалення за сваю будучыню.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МФ дакументальнага кіно ў Амстэрдаме (Нідэрланды) – лепшы поўнаметражны дакументальны фільм
МКФ у Таронта (Канада) – афіцыйная праграма
Прыз міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ (лепшы сербскі дакументальны фільм)
2018 МФ дакументальнага кіно «Millenium» (Бельгія) – «Залаты аб'ектыў»
МФ дакументальнага кіно «ZagrebDox» (Харватыя) – Прыз міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ (прыз журы), «Залатая пячатка» (лепшы фільм у рэгіянальнай конкурснай праграме), прыз глядацкіх сімпатый
ПРА РЭЖЫСЁРА
Міла Турайліч - 1

Міла Турайліч

Вывучала палітыку ў Лонданскай школе эканомікі і кінавытворчасць ва Універсітэце мастацтваў у Бялградзе, атрымала ступень доктара філасофіі ў Вэстмінстэрскім універсітэце. Чытае гасцявыя лекцыі ў Сарбоне, Гарвардзе, Стэнфардзе. Удзельнічала ў вытворчасці ігравога кіно («Апакаліпсіс» Мэла Гібсана, «Браты Блум» Раяна Джонсана). Дырэктар прадзюсарскай кампаніі «Dribbling Pictures». Яе першы дакументальны фільм «Cinema komunisto» быў удзельнікам больш васьмідзесяці фестываляў («Трайбека», IDFA, «Hot Docs»), атрымаў шаснаццаць прызоў.

ВІДЭА