Вітаю, бабуля!

Літва, Германія, 84 хв., 2017

Рэжысёр

Юратэ Самулёнітэ,
Вілма Самулёнітэ

Cцэнар

Array

Правы

UAB “Tremora”

Аператар

Аўдрус Зеленіс

Вытворчасць

Tremora, Dagstar Films

Дзве сястры, кінарэжысёр і фатограф, здымаюць фільм і паглыбляюцца ў мінулае сваёй бабулі. Жанчына належала да нямецкай нацыянальнай меншасці ў Літве і падчас Другой сусветнай вайны ў межах праграмы «Дадому ў Рэйх» была перамешчана ў Германію, дзе пражыла тры гады. Пазней ніхто не мог патлумачыць, чаму яна па ўласным жаданні вярнулася ў Савецкі Саюз. Аўтары фільма даследуюць прычыны яе вяртання і адкрываюць шмат новага. Даведваюцца аб яе каханні, аб дыскамфорце, які адчувала немка сярод савецкіх людзей, аб чарадзе самагубстваў у сям’і. І поўная сюрпрызаў рэчаіснасць падаецца больш драматычнай, чым любы сцэнарый.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ «Дні скандынаўскага кіно ў Любеку» (Германія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Юратэ Самулёнітэ - 1

Юратэ Самулёнітэ

Нарадзілася ў 1983 годзе ў Ёнаве. Літоўскі рэжысёр. Вывучала рэжысуру кіно і тэлебачання ў Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра ў Вільнюсе і атрымала ступень магістра мастацтваў у 2007 годзе. У 2008 годзе яе мультыплікацыйны фільм «Неруціна» атрымаў прыз «Сярэбраны журавель» за лепшы літоўскі кароткаметражны фільм. Удзельнічае ў асветніцкіх кінапраектах.

Абраная фільмаграфія

2008 Неруціна

Вілма Самулёнітэ - 1

Вілма Самулёнітэ

Нарадзілася ў 1978 годзе ў Ёнаве. Літоўскі фатограф. У 2004 – 2009 гадах вывучала фатаграфію ў Пражскай акадэміі музычнага мастацтва (FAMU). Выстаўляла свае працы ў розных краінах свету.

ВІДЭА