Сэрца свету
Рэжысёр
Наталля Мешчанінава
Cцэнар
Array
Правы
Indie Sales
Аператар
Яўген Цвяткоў
Вытворчасць
Кінакампанія СТВ, Just a Moment
Ягор працуе ветэрынарам на адной з трэніровачных станцый для паляўнічых сабак дзесьці ў глушы. Лісы, алені, барсукі, сабакі – гэта яго жыццё. Жыве ён у прыбудове побач з домам гаспадара. Лечыць звяроў, чысціць клеткі, наглядае за рабочымі, сустракае кліентаў і іх сабак. З жывёламі яму прасцей, чым з людзьмі. Ён бярэцца за любую працу, абы стаць сваім для гаспадара станцыі Мікалая Іванавіча і яго блізкіх. Ягору хочацца амаль немагчымага – зрабiцца часткай гэтай сям'і.
У ролях
Сцяпан Дзявонін, Дзмітрый Паднозаў, Яна Секстэ, Віця Авадкоў, Яўген Сыты

Наталля Мешчанінава
Наталля Мешчанінава нарадзілася ў 1982 годзе ў Краснадары. У 2005 скончыла Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Кіно і ТБ рэжысура». Скончыла школу дакументальнага кіно «Рэальны час-2» АНО "INTERNEWS" (майстэрня М. Разбежкінай і М. Ізволава). Яе дэбютны поўнаметражны фільм «Камбінат «Надзея» удзельнічаў у конкурсе «Маладосць на маршы» на МКФ «Лістапад» у 2014 годзе. Рэжысёр серыяла «Чырвоныя бранзалеты» (пры ўдзеле Сяргея Сянцова).
Абраная фільмаграфія
2018 Сэрца свету
2014 Камбінат« Надзея»