Сулейман гара
Рэжысёр
Лізавета Сцiшова
Cцэнар
Array
Правы
ANTIPODE Sales & Distribution Ilc.
Аператар
Тудар Уладзiмiр Пандуру
Вытворчасць
Virtual Kick Studio
Карабас – не надта прыемны персанаж: заўзяты гулец i аматар выпіць, ён надзвычайна iнфантыльны і прывык, што свет круціцца вакол яго. Калі яго першая жонка Жыпара паведамляе, што знайшоўся іх даўно зніклы сын, Карабас спяшаецца да яе, што зусім не цешыць яго новую жонку, Турганбюбю, якая таксама чакае дзіця. Вузел адносін унутры сям'і зацягваецца і Карабас разумее, што жыць па-старому не атрымаецца. Гісторыя пра запозненае сталенне чалавека, які павінен страціць любоў, каб яе знайсці, была знята ў ваколіцах гары Сулейман, аб'екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У ролях
Даніэль Дайырбекаў, Перызат Эрманбетава, Асэт Iмангалiеў, Тургунай Эркiнбекава

Лізавета Сцiшова
Лізавета Сцiшова нарадзілася ў Маскве. Атрымала ступень магістра па спецыяльнасці «Рэжысура тэатра» у Расійскім інстытуце тэатральнага мастацтва. Скончыла Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў (майстэрня У. Мяньшова). У 2014 годзе прыняла ўдзел у праграме Berlinale Talents. «Сулейман гара» – яе першы поўнаметражны мастацкі фільм.
Абраная фільмаграфія
2017 Сулейман гара