Ласкавая абыякавасць свету
Рэжысёр
Адзільхан Ержанаў
Cцэнар
Array
Правы
Beta Cinema
Аператар
Айдар Шарып
Вытворчасць
Astana Film Fund, Short Brothers
Куандык і Салтанат прыязджаюць у сталіцу з далёкага аула. Сям'я Салтанат ў велізарных даўгах, і дзяўчыне даводзіцца выбіраць паміж доляй палюбоўніцы багатых бізнэсоўцаў і даўгавой турмой для маці. Куандык хоча выратаваць Салтанат і гатовы працаваць без стомы. Але хутка зарабіць у сталіцы немагчыма, калі ты ўмееш толькі паляваць у стэпе з дзедавай стрэльбай. Горад з яго жорсткімі законамі разбурае ўсё каштоўнае, што ёсць у маладых закаханых. Куандык і Салтанат спрабуюць гэтаму супрацьстаяць – прычым усімі магчымымі спосабамі.
У ролях
Дзінара Бактыбаева, Куандык Дзюсембаеў

Адзільхан Ержанаў
Адзільхан Ержанаў, рэжысёр і сцэнарыст, нарадзіўся 7 жніўня 1982 гады ў Жэзказгане, Казахстан. У 2009 годзе скончыў Казахскую нацыянальную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура». Член Акадэміі Азіяцка-Ціхаакіянскай кінапрэміі, і Еўрапейскай кінаакадэміі. Рэжысёр фільмаў «Гаспадары», «Будаўнікі», «Рыэлтар», «Чума ў ауле Каратас», якія былі адзначаны удзелам і прызамі многіх МКФ. У 2014 годзе На Мінскім МКФ «Лістапад» фільм «Гаспадары» атрымаў Спецыяльны дыплом журы «За эстэтычны мінімалізм у сацыяльным кіно».
Абраная фільмаграфія
2018 Ласкавая абыякавасць свету
2016 Чума ў ауле Каратас
2014 Гаспадары