Вулкан
Рэжысёр
Раман Бандарчук
Cцэнар
Array
Правы
Pluto Film Distribution Network GmbH
Аператар
Вадзiм Iлькоў
Вытворчасць
Tato Film, Elemag Pictures GmbH
Па дзіўным збегу абставінаў, перакладчык АБСЕ Лукас трапляе ў згублены сярод паўднёвых стэпаў Украіны гарадок. Ён кінуты на волю лёсу і вымушаны сутыкнуцца з новым, абсурдным светам, жыццё у якім не падпарадкоўваецца законам разумнага сэнсу. Але калі Лукас знаходзіць прытулак і заступніцтва ў каларытнага мясцовага жыхара Вовы, бацькі загадкавай Марушкі, яго першапачатковая непрыязнасць да правінцыйнага жыцця патроху знікае – магчыма, ён здолее знайсці сваё шчасце там, дзе і не думаў яго шукаць.
У ролях
Сяргей Сцяпанскi, Віктар Жданаў, Крысціна Дэйлiк

Раман Бандарчук
Скончыў Кіеўскі нацыянальны універсітэт тэатра, кіно і тэлебачання імя І. К. Карпенка-Карага (майстэрня Юрыя Ільенкі). Выпускны фільм «Таксіст» атрымаў прыз «Белы слон» Расійскай гільдыі кінакрытыкаў і Гран-пры расійскіх прадзюсараў на Адкрытым КФ «Кінашок». Мастацкі дырэктар Docudays UA, МКФ аб правах чалавека. Яго першы поўнаметражны дакументальны фільм «Украінскія шэрыфы» (2015) атрымаў спецыяльны прыз журы на МКФ дакументальнага кіно ў Амстэрдаме, удзельнічаў у праграме дакументальнага кіно Мінскага МКФ «Лістапад».
Абраная фільмаграфія
2018 Вулкан
2015 Украінскія шэрыфы