Маладосць
Рэжысёр
Фэн Сяаган
Cцэнар
Array
Правы
Huayi Brothers Pictures Limited
Аператар
Ло Пань
Вытворчасць
Zhejiang Dongyang Mayla Media Co., Ltd, Huayi Brothers Pictures Limited, IQiyi Motion Pictures(Beijing) Co., Ltd
Эпічная меладрама. Кітай, 70-я гады. Разгар «культурнай рэвалюцыі» і апошнія гады кіраваньня Маа Цзэдуна.
З-за сямейных сварак Хэ Сяапін вымушаная пайсці з дому. Яна спадзяецца пачаць жыццё з чыстага ліста, паступіўшы ў армейскі ансамбль песні і танца ў Чэнду, але стаўленне яе новых калегаў аддае пагардай і непрыязнасцю.
Лю Фэн – усеагульны любімчык, закаханы ў салістку ансамбля Лін Дзіндзін. Яго заляцанні да дзяўчыны і таемнае прызнанне ў каханні становіцца здабыткам грамадскасці і ператварае юнака ў ізгоя. І толькі Хэ Сяапін поўная спачування да «спатыкнуўшагася» героя...
У ролях
Хуан Сюань, Мяа Мяа, Чжун Чусі

Фэн Сяаган
Адзін з самых паспяховых кітайскіх рэжысёраў сучаснасці. Фэн набыў папулярнасць сярод кітайскіх гледачоў дзякуючы камедыям, якія здымаў ў 1990-х, якія апавядаюць пра марах і надзеі простых кітайцаў. З тых часоў ён дамогся яшчэ большага прызнання, зняўшы такія фільмы як «Фабрыка мрояў», «Свет без злодзеяў», «У імя гонару», «Успамінаючы 1942», «Землятрус» і «Асабісты кравец», а таксама «Я не мадам Бавары», атрымаўшага галоўную узнагароду МКФ у Сан-Себасцьяне і уключанага ў конкурсны паказ 23га Мінскага МКФ «Лістапад».
Абраная фільмаграфія
2016 Я не мадам Бавары
2012 Успамінаючы 1942
2010 Землятрус
2007 У імя гонару