Неба без зорак

Польшча, 2018, 52 хв.

Рэжысёр

Катажына Дамбкоўска-Кулач

Cцэнар

Array

Правы

TFT Sp. z o.o.

Аператар

Гжэгаж Хартфіль, Пётр Хадура, Катажына Дамбкоўска-Кулач, Міхал Рытэль-Пшэломец, Якуб Сталецкі

Вытворчасць

TFT Sp. z o.o.

Гэта гісторыя пра любоў. Бацька практычна страціў зрок, і сямігадовы сын робіцца яго павадыром. Роберт распавядае Габе пра жыццё і вучыць таму, што можа спатрэбіцца ў будучыні. Іх стасункі адметныя; нягледзячы на пакуты, абодва знаходзяць ў жыцці хараство.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Катажына Дамбкоўска-Кулач - 1

Катажына Дамбкоўска-Кулач

Польскі рэжысёр. Скончыла факультэт кіно і тэлебачання Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцэ, вывучала кіназнаўства ў Лодзінскім універсітэце. Рэжысёр дакументальных фільмаў аб Арктыцы «Арктычны сіндром» і «Паміж сусветамі». Атрымала стыпендыю «Маладая Польшча» за дакументальны фільм аб сляпых мараках «Адчуванне свабоды». Рэжысёр п'ес «Я знікаю» і «Гадзіна рысі».