Праўда

Францыя, Японiя, 2019, 107 хв.

Рэжысёр

Хіракадзу Карэ-эда

Cцэнар

Array

Правы

Wild Bunch

Аператар

Эрык Гацье

Вытворчасць

3b Productions, Bunbuku, M.I Movies, France 3 Cinéma

Фабіен французская кіназорка і аб’ект мужчынскага пакланення. Пасля публікацыі шчырых мемуараў актрысы ў Парыж з Нью-Ёрку вяртаецца яе дачка Люмір у суправаджэнні амерыканскага мужа і дзіцяці. Сустрэча маці і дачкі хутка ператвараецца ў адкрытую канфрантацыю: выяўляецца праўда, выходзяць на паверхню старыя крыўды, абвінавачванні гучаць ва ўнісон прызнанням у любові…

У ролях

Катрын Дэнёў, Жульет Бінош, Ітан Хоўк, Клемянцін Гранье, Манон Клавель, Ален Лібо, Крысціян Краэ, Рожэ Ван Хол, Людзівін Санье, Ларан Капелута, Жакі Беруае

ЎЗНАГАРОДЫ

2019 Венецыянскі МКФ (Італія) – фільм-удзельнік конкурснай праграмы

ПРА РЭЖЫСЁРА
Хіракадзу Карэ-эда - 1

Хіракадзу Карэ-эда

Нарадзіўся ў 1962 г. у Токіа, Японія. Яго рэжысёрскі дэбют «Прывіднае святло» (1995) заваяваў «Залатую Азэлу» Венецыянскага МКФ. У ліку самых вядомых работ рэжысёра – сямейныя драмы «Сын у бацьку» (Прыз журы Канскага МКФ у 2013 г.) і «Дзённік Умімаці» (прэміі Японскай кінаакадэміі за «Лепшую рэжысуру» і «Лепшы фільм» у 2015 г.). Карціна Карэ-эды «Крамныя зладзюжкі» (2018) уганараваная «Залатой пальмавай галінай» Канскага МКФ і была намінаваная на прэмію «Оскар». «Праўда» – першы фільм рэжысёра, зняты за межамі Японіі.

Абраная фільмаграфія

1995 Прывіднае святло

2013 Сын у бацьку

2015 Дзённік Умімаці

2018 Крамныя зладзюжкі