FAQ. Нацыянальны конкурс
1 Што такое Нацыянальны конкурс?
Нацыянальны конкурс – адна з конкурсных праграм ММКФ «Лістапад», мэта якой – увесці беларускае кіно ў кантэкст сусветнай кінаіндустрыі. Гэта адмысловая дэманстрацыйная пляцоўка, дзе беларускія аўтары могуць прэзентаваць свае фільмы шырокай публіцы і атрымаць ацэнку прафесіяналаў высокага ўзроўню.
2 Чаму Нацыянальны конкурс вылучаецца асабліва? Бо працы беларускіх аўтараў пададзены і ў іншых фестывальных конкурсах?
Мы хацелі б падтрымаць беларускіх кінематаграфістаў ва ўмовах адсутнасці развітай індустрыі, а таксама пазнаёміць рэжысёраў з сусветным фестывальным рухам. Практыка правядзення нацыянальных конкурсаў ёсць у многіх міжнародных кінафестываляў, і мы лічым, што гэта правільна.
3 Я жыву ў Беларусі і захапляюся кіно, але не маю спецыялізаванай кінематаграфічнай адукацыі. Ці можа мой фільм узяць удзел у Нацыянальным конкурсе?
Так, калі ўсе астатнія ўмовы будуць выкананы. Аўтары фільма павінны даслаць у адрас Дырэкцыі кінафестывалю фільмаграфічны ліст, поўны тэкст фільма ў арыгінале і на адной з замежных моў, DVD c запісам фільма, сінопсіс, рэкламны ролік і кадры з фільма і шэраг іншых матэрыялаў. Спіс дакументаў, якія падаюцца, можна паглядзець у падзеле «Рэгламент».
4 Я беларус, але цяпер жыву ў …. (любая краіна), і ў мяне …. грамадзянства. Ці магу я ўдзельнічаць у Нацыянальным конкурсе?
Так, калі Ваш фільм адпавядае нацыянальнай спецыфіцы.
5 Мой фільм не на беларускай/рускай мове, ці магу я ўдзельнічаць у Нацыянальным конкурсе?
Удзельнікам Нацыянальнага конкурсу можа стаць фільм на любой мове. Аднак у фільме павінна быць пададзена беларуская ідэнтычнасць рэжысёра.
6 Ці могуць кароткаметражныя фільмы ўдзельнічаць у конкурсе?
Так. Браць удзел могуць фільмы трох катэгорый: ігравое кіно, дакументальнае кіно і анімацыя, незалежна ад даўжыні карцін.
7 Ці магу я падаць на конкурс фільм, які быў зняты 5 гадоў таму?
Не, ува ўсіх конкурсах ММКФ «Лістапад» удзельнічаюць толькі фільмы, знятыя ў апошнія 1,5 гады.
8 Хто ацэньвае работы ўдзельнікаў?
Журы Нацыянальнага конкурсу фарміруецца па тым жа прынцыпу, што і журы іншых фестывальных праграм. Мы запрашаем асноўных прафесіяналаў у розных абласцях кінематографа (рэжысёраў, прадусараў, сцэнарыстаў, актораў, крытыкаў, прадстаўнікоў міжнародных кінафестываляў, пракатнікаў) з розных краін.