Паўнакупальнае кіно

Flaer-MIFF.jpg

Да 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» далучаецца новая пляцоўка – Мінскі Планетарый рыхтуе для гледачоў конкурс паўнакупальных фільмаў. Праграма, прысвечаная інавацыйнаму напрамку ў кінаіндустрыі, прадставіць больш за 20 работ з розных краін свету, сярод якіх навуковыя фільмы, музычныя шоу, анімацыя для дзяцей. Конкурс будзе прадстаўлены ў рамках індустрыяльнай платформы Bel:Cinema. Стаць часткай унікальнай для Беларусі кінападзеі можна будзе з 3 па 4 лістапада.

Minsk International Fulldome Festival прадэманструе дасягненні і тэхналогіі аднаго з самых маладых і перспектыўных напрамкаў у кінаіндустрыі − сферычнага кіно. З дапамогай сучасных лічбавых праектараў глядач зможа стаць часткай фільма, адчуць яго атмасферу і ў прамым сэнсе разгледзець з усіх бакоў.создателями фильмов в формате Q&A, презентации кинематографистов, мастер-классы киноэкспертов, выставки астрофотографии, а также демонстрация современных достижений сферического кино.

За два дні мінскі Планетарый пакажа фільмы з Расіі, Чэхіі, Украіны, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Кітая, Польшчы, Іспаніі, Германіі, Канады, Японіі, Грэцыі і Беларусі. Больш падрабязна з праграмай можна азнаёміцца на афіцыйным сайце.

У межах фестывалю на пляцоўцы мінскага Планетарыя пройдуць сустрэчы са стваральнікамі фільмаў у фармаце Q&A, прэзентацыі кінематаграфістаў, майстар-класы кінаэкспертаў, выставы астрафатаграфіі, а таксама дэманстрацыя сучасных дасягненняў сферычнага кіно.